BE RU EN

Міністр прамысловасці Беларусі злятаў у Тога, каб урачыста перадаць партыю аўтобусаў

  • 27.01.2022, 12:55

Як выглядае імітацыя бурнай дзейнасці.

Партыю беларускіх аўтобусаў даставілі ў Тога - гэта дзяржава на захадзе Афрыкі. У сталіцы краіны Ломе днямі адбылася цырымонія перадачы машын. У ёй прыняў удзел міністр прамысловасці Беларусі Пётр Пархомчык, адзначае "Еўрарадыё".

Аўтобусы даставілі ў гэтую афрыканскую краіну яшчэ ў канцы мінулага года. Але цырымонію правялі толькі зараз.

"Пры вырабе гэтай прадукцыі былі выкананы ўсе патрабаванні да тэхнічнай часткі, а таксама ўлічаны мясцовыя ўмовы яе эксплуатацыі", — адзначылі ў Мінпраме.

Пархомчык на цырымоніі перадачы аўтобусаў у Ломе гаварыў, што беларускі бок заўсёды адкрыты для рэалізацыі новых супольных праектаў.

Нагадаем, Львоў адмовіўся ад беларускіх аўтобусаў.

Апошнія навіны