BE RU EN

У Менску перацялі раку Свіслач

  • 27.01.2022, 9:25

На вадзе - разводы ад разліву нафтапрадуктаў.

Менскія ратавальнікі абгарадзілі адцінак ракі Свіслач у самым цэнтры горада, каб ліквідаваць пляму вясёлкавага колеру.

Пляма «хімічнага» вясёлкавага колеру з'явілася недалёка ад месца, дзе ў раку ўпадае Няміга, і заканчваецца ў месцы, дзе Свіслач перагароджана яжоўтым рукавом.

Каля плямы ўвечары 26 студзеня стаялі два вадалазы, а таксама невялікі натоўп цікаўных мінакоў, піша «Зялёны партал».

Апошнія навіны