BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы склікае Раду бяспекі для абмеркавання сітуацыі ў рэгіёне

  • 26.01.2022, 20:51

Сустрэча пройдзе ў закрытым рэжыме.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда склікаў Раду бяспекі на 28 студзеня, пятніцу.

Удзельнікі рады будуць абмяркоўваць сітуацыю бяспекі ў рэгіёне. Сустрэча пройдзе ў закрытым рэжыме, паведамляе кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Павел Солах.

24 студзеня Дуда, лідары ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Еўрапарламента, Еўракамісіі і генеральны сакратар NATO абмеркавалі сітуацыю што да Украіны і на ўсходнім флангу NATO.

Апошнія навіны