BE RU EN

Дзярждэп ЗША заявіў пра прыкметы ўварвання РФ ва Украіну да сярэдзіны лютага

  • 26.01.2022, 20:10

Расея працягвае сцягваць войскі да мяжы з Украінай.

Расея мае намер прымяніць сілу супраць Украіны да сярэдзіны лютага, заявіла намесніца дзяржсакратара ЗША Уэндзі Шэрман на анлайн-дыскусіі, паведамляе AFP.

«Я паняцця не маю, ці прыняў ён [прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін] канчатковае рашэнне, але мы дакладна бачым усе прыкметы таго, што ён збіраецца выкарыстоўваць вайсковую сілу ў нейкі момант, магчыма, паміж цяперашнім часам і сярэдзінай лютага», - сказала Шэрман.

Апошнія навіны