BE RU EN

З беларускіх аптэк зніклі тэсты на ВІЧ

  • 26.01.2022, 20:01

У чым прычына?

Экспрэс-тэст - самы просты спосаб праверыць свой ВІЧ-статус. Пры жаданні можна было купіць тэст па сліне ў аптэцы, зрабіць яго дома, а ўжо пры неабходнасці звяртацца да лекараў. Цяпер экспрэс-тэстаў на ВІЧ у беларускіх аптэках не знайсці, заўважыла Еўрарадыё.

У даведачнай лініі менскіх аптэк не адразу зразумелі, што пытанне пра экспрэс-тэст на ВІЧ: падумалі, што на каранавірус, і потым пачалі тлумачыць, як і дзе шукаць. Пасля ўдакладнення на хвіліну сумеліся.

«Так, зараз праверу… Так, вы ведаеце, зараз няма па горадзе, паставак не было», - адказалі на лініі.

Вытворца экспрэс-тэстаў, якія яшчэ нядаўна можна было знайсці ў беларускіх аптэках, - кампанія «Мультитаб». Там пацвердзілі, што зараз тэстаў няма. Праўда, паабяцалі, што яны зноўку з'явяцца ў продажы ўжо ў лютым. А пра прычыны знікнення нічога не сказалі.

Апошнія навіны