BE RU EN

Расея пачала вайсковыя вучэнні ў Чорным моры

  • 26.01.2022, 18:47

Удзельнічаюць больш за 20 караблёў.

Чарнаморскі флот РФ на фоне магчымага поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну 26 студзеня пачаў буйныя вайсковыя вучэнні, у Чорнае мора выйшлі больш за 20 караблёў. Пра пачатак вучэнняў паведаміла прэс-служба расейскага міністэрства абароны.

Да вучэнняў прыцягнуты фрэгаты, вартаўнічыя караблі, малыя ракетныя караблі і ракетныя катары, дэсантныя караблі, малыя супрацьлодкавыя караблі, а таксама тральшчыкі.

Экіпажы павінны правесці шэраг вучэнняў і трэніровак: па арганізацыі сувязі, бяспечным манеўраванні ў раёнах з інтэнсіўным суднаходствам і арганізацыі супрацьпаветранай абароны ў моры.

Апошнія навіны