BE RU EN

«Аптымізавалі» трэнера, які прымушаў Ціманоўскую вярнуцца ў Беларусь

  • 26.01.2022, 17:52

Раней МАК забраў у яго акрэдытацыю на Алімпіядзе ў Токіё.

Міністэрства спорту і турызму скасавала пасады галоўных трэнераў нацыянальных каманд у веславанні і лёгкай атлетыцы, піша euroradio.fm.

Міністр Сяргей Кавальчук патлумачыў гэта тым, што ў веславанні кепскія вынікі, таму там патрэбная рэарганізацыя. А паўнамоцтвы галоўнага трэнера ў лёгкай атлетыцы падзялілі паміж старэйшымі трэнерамі, бо там празмерна вялікая нагрузка.

Пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды ў лёгкай атлетыцы займаў Юрый Майсевіч. Ён набыў шырокую вядомасць падчас скандалу з бягухай Крысцінай Ціманоўскай на Алімпіядзе ў Токіё. Менавіта Майсевіч прымушаў дзяўчыну вярнуцца дадому і сціхнуць. Пасля скандалу МАК забраў у Майсевіча акрэдытацыю на Алімпіядзе.

Дарэчы, сам трэнер пасля вяртання з Токіё ў шматлікіх інтэрв'ю сцвярджаў, быццам скандал з Ціманоўскай быў кімсьці арганізаваны з боку.

Апошнія навіны