BE RU EN

Беларускія ўлады могуць запусціць руку ў пенсійныя назапашванні

  • 26.01.2022, 17:25

Эканаміст расказаў аб рызыках, звязаных з пенсійнай назапашвальнай сістэмай.

Эканаміст Сяргей Гурыеў заявіў на ютуб-канале Andersen people, што не ўпэўнены, што пенсійная назапашвальная сістэма як фінансавы інструмент зможа працаваць у Беларусі, у якой няма іміджу платаздольнай краіны.

«Мы бачым, што Аляксандр Лукашэнка рэгулярна просіць грошай у Расеі. Гэта азначае, што ў Беларусі ніколі няма лішніх грошай», - сказаў ён.

Паводле слоў Гурыева, нават калі ў Беларусі будуць створаны назапашвальныя інструменты, вялікая імавернасць іх страціць у сітуацыі, калі Расея выставіць занадта высокія патрабаванні для выдзялення чарговага крэдыту.

У такой сітуацыі беларускія ўлады могуць замест выканання патрабаванняў звярнуцца да пенсійных накапленняў, выказаў меркаванне эканаміст.

Апошнія навіны