BE RU EN

Расейскі прапагандыст заклікаў вучыцца ў гітлераўскай Германіі

  • 26.01.2022, 17:00

Крэмль ператвараецца ў рассаднік фашызму?

Вядомы расейскі блогер-прапагандыст Максім Калашнікаў заявіў аб неабходнасці запазычыць у Гітлера метады арганізацыі эканомікі і сацыяльнай структуры.

Як паведамляе Цэнзар.НЕТ, пра такую заяву Калашнікава распавёў журналіст Дзяніс Казанскі ў сваім відэаблогу і апублікаваў фрагмент інтэрв'ю прапагандыста.

«Гітлераўская Германія была вельмі сур'ёзным апанентам. Мы павінны ганарыцца перамогай над ім. У такога складанага апанента трэба павучыцца ўдалым знаходкам у эканоміцы і сацыяльнай арганізацыі», – кажа Калашнікаў на запісе.

Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео

Апошнія навіны