BE RU EN

ЗША ўзмацнілі выведку над Чорным морам і над тэрыторыяй Украіны

  • 26.01.2022, 15:42

Колькасць самалётаў павялічаная ўдвая.

ЗША ў сераду, 26 студзеня, узмацнілі радыёвыведку над водамі Чорнага мора і над тэрыторыяй мацерыковай Украіны. Пра гэта сведчаць звесткі сайта Flightradar24.

Над Украінай і ўздоўж узбярэжжа Крыма патрулююць адразу чатыры амерыканскія самалёты-выведчыкі. Звычайна іх было максімум два.

Выведку ажыццяўляюць Boeing RC-135W Rivet Joint, Boeing RC-135V Rivet Joint, Northrop Grumman RQ-4A Global Hawk Bombardier Challenger 650.

Раней паведамлялася, што РФ перакідвае верталёты да ўкраінскай мяжы і што войскі Расеі атачылі Украіну з трох бакоў, напрыклад, у раёне лёгкай дасяжнасці Кіева.

Апошнія навіны