BE RU EN

Лукашысты спалохаліся цацачнага пісталета

  • 26.01.2022, 15:03

Сюррэалістычная гісторыя з Магілёва.

У дырэктара магілёўскага праваабарончага цэнтру Уладзіміра Краўчанкі 25 студзеня правялі ператрус супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю, паведамляе «Вясна».

Блізу 11 раніцы Уладзіміра Краўчанку павезлі на допыт ва Управу дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Магілёўскай вобласці. Пасля супрацоўнікі фінансавай міліцыі прывезлі яго дадому, дзе правялі ператрус.

Супрацоўнікі ДФР забралі буклеты і стары цацачны пісталет сына праваабаронцы. Краўчанка ім растлумачыў, што пісталет цацачны і паказаў, што ён зараджаны пластмасавымі кулямі. Сілавікі, якія праводзілі ператрус, паклалі цацку на стол, абклалі знойдзенымі буклетамі і сталі фатаграфаваць, паведамляюць праваабаронцы.

Самога Уладзіміра Краўчанку не затрымлівалі.

Апошнія навіны