BE RU EN

Літва адмовіла беларускім кампаніям, якія хацелі займацца транзітам калію

  • 26.01.2022, 20:02

«Беларуськалію» не ўдалося абысці санкцыі.

«Літоўскія чыгункі» адхілілі запыты трох транспартных кампаній з Беларусі на транзіт угнаенняў «Беларуськалію» праз Літву. Гэтыя заяўкі паступілі ў ЛЧ пасля навін аб хуткім скасаванні кантракта з беларускім прадпрыемствам на перавозку яго грузаў.

Раней «Беларуская калійная кампанія» (БКК) звярнулася ў ЛЧ з просьбай з 24 студзеня ўкласці дамову на перавозку калійных угнаенняў праз Літву.

Кампаніі «Белінтэртранс» і «Белкалій-Мігаа» таксама прэтэндавалі на перавозку ўгнаенняў праз Літву.

Апошнія навіны