BE RU EN

Пад Ракавым сын на аўто ехаў сустрэць бацьку, але збіў яго насмерць

  • 26.01.2022, 14:05

Загінулы ішоў насустрач аўтамабілю.

Трагедыя адбылася 25 студзеня блізу 20.00 на шостым кіламетры дарогі Ракаў - Івянец - Дзяржынава, піша mlyn.by.

28-гадовы хлопец паехаў на «Опелі» сустракаць бацьку. На неасветленым адрэзку той ішоў па цэнтры дарогі насустрач аўтамабілю сына. Сын яго не заўважыў і ўчыніў наезд.

Ад атрыманых траўм бацька памёр на месцы здарэння.

Апошнія навіны