BE RU EN

У Казахстане скончыў з сабой дырэктар кампаніі, звязанай з дачкой Назарбаева

  • 26.01.2022, 12:13

Ягонага боса затрымалі сёння раніцай.

У Казахстане знойдзена цела кіраўніка дырэктара ТАА “Аператар РОП” Руслана Шамшыева. Ягонага начальніка Медэта Кумаргаліева раніцай 26 студзеня затрымалі сілавікі, піша Tengrinews.kz.

Паводле факту выяўлення трупа мужчыны аддзел паліцыі аднаго з раёнаў Нур-Султана распачаў крымінальную справу паводле артыкула "Давядзенне да самагубства", паведамляе Informburo.kz.

- Цяпер для забеспячэння паўнаты і аб'ектыўнасці расследавання праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні, - распавялі ў паліцыі.

Руслан Шамшыеў стаў кіроўным дырэктарам у прававых пытаннях ТАА “Аператар РОП” у 2021 годзе. Раніцай 26 студзеня стала вядома аб затрыманні кіраўніка кампаніі Медэта Кумаргаліева. Казахстанскія СМІ звязваюць ТАА “Аператар РОП” з дачкой першага прэзідэнта краіны Нурсултана Назарбаева Аліяй.

Да студзеньскіх падзей у Казахстане "Аператар РОП" займаўся ўтылізацыйным зборам у краіне, паведамляе РБК. Аднак 11 студзеня прэзідэнт Касым-Жамарт Такаеў раскрытыкаваў працу кампаніі і прапанаваў перадаць яе функцыі дзяржструктурам. Пазней адпаведны дакумент прыняў урад краіны. Актывы, створаныя за кошт сродкаў утылізацыйнага збору, былі перададзеныя ва ўласнасць дзяржавы.

Раней, 21 студзеня, Такаеў даручыў разабрацца ў "непразрыстых" закупках, зробленых Фондам нацыянальнага дабрабыту "Самрук-Казына", які быў створаны ў 2008 годзе на загад экс-кіраўніка Казахстана Нурсултана Назарбаева.

Што адбылося ў Казахстане?

Нагадаем, 5 студзеня прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў зрынуў першага кіраўніка краіны Нурсултана Назарбаева з пасады кіраўніка Рады бяспекі. Гэта адбылося на фоне масавых пратэстаў, якія ўспыхнулі ў краіне пасля двухразовага падаражання звадкаванага газу, які шмат хто выкарыстоўвае ў якасці аўтамабільнага паліва. Пратэсты перараслі ў беспарадкі, якія суправаджаліся сутыкненнямі з сілавікамі, захопам урадавых будынкаў і марадзёрствам. Паводле афіцыйных звестак, падчас беспарадкаў загінулі 225 чалавек, пацярпелі 4 578.

Пасля здушэння хваляванняў, пасад пазбавіліся тры зяці Назарбаева. Мужа малодшай дачкі першага прэзідэнта Казахстана Дзімаша Дасанава звольнілі з пасады старшыні ўправы АТ "КазТрансОйл", муж сярэдняй Цімур Кулібаеў пакінуў пасаду старшыні прэзідыума казахстанскай Нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў (НВП) "Атамекен", а муж малодшай дачкі крэсла АТ “КазТрансОйл”, з пасады першага намесніка старшыні кіраўніка Камітэта нацбяспекі звольнілі пляменніка Назарбаева Самата Абіша.

Сам Нурсултан Назарбаеў упершыню з моманту пачатку пратэстаў з'явіўся на публіцы 18 студзеня. У сваім відэазвароце ён падкрэсліў, што Такаеў валодае ўсёй паўнатой улады, з'яўляецца старшынём рады бяспекі і неўзабаве будзе абраны кіраўніком партыі "Нур Атан" (найбуйнейшая прапрэзідэнцкая партыя Казахстана).

- Адказваючы на шматлікія звароты на мой адрас і ў сувязі з публікацыямі ў сродках масавай інфармацыі паведамляю, што я ў 2019 годзе перадаў паўнамоцтвы прэзідэнта Касым-Жамарту Такаеву і з таго часу з'яўляюся пенсіянерам і цяпер знаходжуся на заслужаным адпачынку ў сталіцы Казахстана і нікуды не з'язджаў, - сказаў Назарбаеў.

На наступны дзень пасля звароту Назарбаева дэпутаты прынялі папраўкі аб скасаванні ягонага пажыццёвага старшынства ў Радзе Бяспекі і Асамблеі народа Казахстана.

Апошнія навіны