BE RU EN

Гародню запаланіла вайсковая тэхніка

  • 26.01.2022, 9:58

Уначы ездзяць бронетранспарцёры, а раніцай вайсковыя грузавікі збіваюць аўтамабілі.

Уночы з аўторка на сераду па вуліцах Гародні зноў прайшла калона вайсковай тэхнікі. Фота і відэа ў рэдакцыю NewGrodno.by даслалі чытачы.

Як паведамілі відавочцы, калона прайшла ўжо "традыцыйным" маршрутам: па вуліцах Савецкіх Памежнікаў, Вясновай, Дамброўскага - і далей у бок Гожы, побач з якой размяшчаецца вялікі вайсковы палігон.

Нагадаем, што ўчора ў Гародні вайсковы грузавік пратараніў легкавік. Вайсковы МАЗ ехаў на чырвоны сігнал святлафора.

Апошнія навіны