BE RU EN

Ва Украіну прыбыла трэцяя партыя вайсковай дапамогі з ЗША

  • 25.01.2022, 20:25

Борт даставіў ва Украіну партыю Javelin.

У кіеўскім аэрапорце Барыспаль прызямліўся самалёт з грузам вайсковай дапамогі з ЗША, паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр у Facebook.

«У пакеце: сучаснае абсталяванне і боепрыпасы абароннага прызначэння. Умацоўваем абараназдольнасць!» - напісала яна.

Борт даставіў ва Украіну партыю супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin, паведамляе Fox News са спасылкай на крыніцы.

Апошнія навіны