BE RU EN

Тры «крыгі» з беларускіх цыгарэт вылавілі ў Літве

  • 25.01.2022, 19:25

Фотафакт.

24 студзеня літоўскія памежнікі вывудзілі з ракі тры плыты з беларускіх цыгарэт.

Адзін плыт знайшлі ў Віліі. На ім кантрабандысты спрабавалі пераправіць у Літву 1000 пачкаў беларускіх цыгарэтаў Fest і Minsk City QS. Два іншыя плыты з больш чым 3000 пачкаў цыгарэт выцягнулі з Нёмана. Ва ўсіх выпадках плыты былі пакрыты лёдам і замаскіраваныя пад ільдзіны, да грузу былі прымацаваны GPS-трэкеры, паведамляе памежная служба Літвы.

Апошнія навіны