BE RU EN

У РФ затрымалі амаль 50 тысяч пачкаў кантрабандных беларускіх цыгарэт

  • 25.01.2022, 18:44

Кошт канфіскаваных цыгарэт перавышае 2,5 млн. расейскіх рублёў.

49000 пачкаў цыгарэт без акцызных марак Расейскай Федэрацыі затрымалі ў Апочацкім раёне на Пскоўшчыне. Аўто, якое іх перавозіла, спынілі расейскія мытнікі.

Пры аглядзе грузавога адсека аўтамабіля «ГАЗ» было знойдзена 99 каробак з цыгарэтамі, вырабленымі ў Беларусі. Кіроўца не меў ніякіх дакументаў не толькі на тавар, але і на аўто.

Папярэдні кошт канфіскаваных цыгарэт перавышае 2,5 млн. расейскіх рублёў.

На кіроўцу пакуль складзена 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях: за кіраванне транспартным сродкам з падробленымі дзяржаўнымі рэгістрацыйнымі знакамі і за кіраванне транспартным сродкам, не незарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку.

Апошнія навіны