BE RU EN

З лістоў і малюнкаў палітвязня Алеся Пушкіна зрабілі анімацыйны фільм

  • 25.01.2022, 18:01

Рэжысёр фільма - удзельнік забастоўкі.

З лістоў і малюнкаў беларускага палітвязня Алеся Пушкіна, якія ён дасылае на волю, зрабілі анімацыйны фільм. Мастак знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года, ягоную крымінальную справу ўжо накіравалі ў суд.

Рэжысёрам фільма з'яўляецца Антон Грышкевіч. Яго звольнілі з працы ў Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастацтваў за далучэнне да забастоўкі, нагадвае Беларуская рада культуры.

Алеся Пушкіна абвінавачваюць у «рэабілітацыі нацызму» і «здзеку з дзяржаўных сімвалаў», яму пагражае да 12 гадоў зняволення.

Мастака абвінавачваюць у выстаўленні на выставе ў Горадні партрэта ўдзельніка пасляваеннага беларускага антысавецкага руху Яўгена Жыхара. «Здзек з дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь» угледзелі ў перфомансе, які прайшоў у Кіеве ў сакавіку 2021-га. Пушкін тады вярнуўся ў Беларусь з Украіны, ведаючы аб пагрозе крымінальнай справы.

За кратамі Пушкін не толькі малюе, але і піша вершы.

Апошнія навіны