BE RU EN

У Літве затрымалі абсталяванне для шыфравання інфармацыі, якое везлі ў Беларусь

  • 25.01.2022, 16:14

Санкцыі ў дзеянні.

У Літве затрымалі «абсталяванне падвойнага прызначэння», адаптаванае для шыфравання інфармацыі, якое везлі ў Беларусь. Гэта былі два сэрверы. З якой краіны іх дастаўлялі ў РБ, не ўдакладняецца, паведамляе літоўская мытня.

Кошт абсталявання - амаль 50 тысяч еўраў. Як паведамляе віленская мытня, груз не прапусцілі ў адпаведнасці з правіламі ЕЗ аб эканамічных санкцыях супраць Рэспублікі Беларусь.

Летась літоўскія мытнікі затрымлівалі грузы падвойнага прызначэння шэсць разоў.

Апошнія навіны