BE RU EN

Украіна звярнулася да свету праз пагрозу ад Расеі

  • 25.01.2022, 14:06

Пастанова прынятая на паседжанні Вярхоўнай рады 25 студзеня.

Народныя дэпутаты падтрымалі зварот Вярхоўнай рады Украіны да міжнародных парламентаў, урадаў і арганізацый праз пагрозу ўварвання Расеі. Пастанова прынятая на паседжанні 25 студзеня.

Украіна звярнулася да ААН, Еўрапарламента, урадаў і парламентаў замежных дзяржаў і парламенцкіх асамблеяў міжнародных арганізацый аб непрымальнасці ваеннага шантажу ў дачыненні да Украіны з боку Расейскай Федэрацыі, які яна ажыццяўляе з мэтай недапушчэння рэалізацыі еўрапейскіх і еўраатлантычных імкненняў Украіны.

Нагадаем, камандуючы Аперацыяй аб'яднаных сіл Аляксандр Паўлюк заявіў, што Расея можа атакаваць з некалькіх кірункаў і захапіць восем рэгіёнаў Украіны, у тым ліку Днепр, Адэсу і Харкаў. Магчымая дата нападу РФ на Украіну – 20 лютага.

Разам з тым, кіраўнік РНБА Аляксей Данілаў заявіў, што сітуацыя на межах Украіны кантраляваная, падстаў для панікі няма. Аднак ён не адмаўляе кропкавыя ўдары па РФ у адказ на ўварванне.

Апошнія навіны