BE RU EN

Састарэлыя Лукашэнка і Пуцін не акуналіся сёлета ў ледзяную ваду: што вядома

  • 25.01.2022, 11:07

Са здароўем стала зусім дрэнна?

У 2022 годзе на Вадохрышча (19 студзеня) Лукашэнка і Пуцін не занураліся ў палонку.

Пра занурэнне ў ледзяную ваду Лукашэнкі сёлета нідзе не паведамлялася. Звычайна ягоная прэс-служба шырока асвятляе гэтую падзею.

Тое, што Лукашэнка, магчыма, не акунаўся на гэты раз, можа быць звязана з перанесеным «омікронам». Канкрэтную дату Лукашэнка не назваў, аднак расказаў, што падчас хваробы не касаваў сустрэчы (такія, як наведванне Храма 7 студзеня, Цырымонія ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» 11 студзеня, прыём на Стары Новы год 14 студзеня і іншыя).

Зыходзячы з ягоных слоў, яшчэ 15 студзеня, калі сустракаўся з беларускімі вайскоўцамі на аэрадроме Мачулішчы, яму было «не вельмі добра».

Што да Пуціна, то, як паведаміў ТАСС, ён сёлета на Вадохрышча пастанавіў не акунацца ў палонку «ў сувязі з эпідэміялагічнымі ўмовамі».

«У гэтым годзе прэзідэнт надумаў прыслухацца да рэкамендацый прадстаўнікоў царквы і не акунацца ў сувязі з пандэмійнымі ўмовамі», - распавёў журналістам ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.

Дарэчы, восенню 2021 года Уладзімір Пуцін пайшоў на самаізаляцыю праз выяўленыя выпадкі захворвання на COVID-19 у ягоным асяроддзі.

Як Лукашэнка і Пуцін занураліся летась?

У 2021 годзе прапагандыстам выхваляўся, што той «кожны год выконвае традыцыю Хрышчэння».

Дзяржаўныя СМІ таксама выкладвалі відэа з апусканнем: Лукашэнка выглядае на ім як стары вар’ят у саване і з дзіўным паганскім кулонам на шыі.

Лукашэнка таксама напаіў вадой з крыніцы свайго шпіца Умку.

Пасля гэтага ягонае акунанне стала мэмам.

Напярэдадні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін раздзеўся да сініх майткоў, каб выкупацца ў Вадохрышчанскай палонцы. Усю дзею паказалі на тэлеканале «Расія 1».

Раней расейскі прэзідэнт так рабіў ці не кожны год.

Апошнія навіны