BE RU EN

У Беларусь перакінулі расейскіх марпехаў і артылерыстаў Ціхаакіянскага флоту

  • 25.01.2022, 10:27

Эшалоны прыбылі на станцыі разгрузкі.

У Мінабароны РФ заявілі, што расейскія марпехі і артылерысты Ціхаакіянскага флоту прыбылі ў Беларусь для ўдзелу ў вучэннях "Саюзная рашучасць-2022".

"Эшалоны з узбраеннем і вайсковай тэхнікай артылерыйскіх падраздзяленняў Усходняй вайсковай акругі і падраздзяленняў марской пяхоты Ціхаакіянскага флоту прыбылі на станцыі разгрузкі", - сказана ў паведамленні.

Пасля разгрузкі яны на штатнай тэхніцы перамесцяцца ў зададзеныя раёны, дзе абсталююць камандныя пункты, палявыя лагеры і паркі баявых машын, удакладнілі ў ведамстве.

Апошнія навіны