BE RU EN

На турэцкі Стамбул абрынуліся магутныя снегапады

  • 25.01.2022, 9:32

Снег чакаецца таксама ў Анталлі, Мармарысе і Бодруме.

На турэцкі Стамбул абрынуліся магутныя снегапады, у аэрапорце заблакаваныя тысячы пасажыраў.

У горадзе завіруха, ужо выпала 50 см снегу. Сіноптыкі гавораць, што снегапад можа працягнуцца яшчэ некалькі дзён. Цяпер усе рэйсы ў Стамбуле скасаваныя, перакрытыя дарогі, якія вядуць у аэрапорт, паведамляе Mynet.

Пасажыраў, якія захраслі ў самалётах на ўзлётна-пасадачных палосах, эвакуавалі і даставілі ў тэрміналы.

Жыхарам рэгіёнаў рэкамендуюць па магчымасці заставацца дома і не выходзіць на двор. На шэрагу трас рэспубліканскага значэння ўтварыліся сур'ёзныя заторы.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, снег чакаецца таксама ў Анталлі, Мармарысе і Бодруме.

Апошнія навіны