BE RU EN

Парламентарыі ЗША і Еўропы: Да прысутнасці расейскіх вайсковых сіл трэба ставіцца як да акупацыі Беларусі

  • 25.01.2022, 9:28

Чужых жаўнераў у краіну запрасіў нелегітымны рэжым Лукашэнкі.

Дэпутаты Еўрапарламента, шэрагу еўрапейскіх краін і ЗША выступілі з супольнай заявай наконт прысутнасці расейскіх войскаў у Беларусі, паведамляе telegraf.by.

Згодна з дакументам, гэта стварае пагрозу Украіне, Польшчы і Літве і «можа быць часткай агульнага плана акупацыі Беларусі».

«Да далейшай прысутнасці расейскіх вайсковых сілаў на запыт нелегітымнага рэжыму Лукашэнкі трэба ставіцца як да акупацыі Беларусі. Гэта павінна быць выказана абсалютна ясна ў цяперашнім дыялогу ЗША і ЕЗ з Расеяй. Усядякая дыпламатычная пастанова аб стрымліванні расейскай агрэсіі супраць Украіны не павінна прымацца за кошт незалежнай і дэмакратычнай будучыні Беларусі», - гаворыцца ў заяве.

Сярод падпісантаў дакумента ёсць прадстаўнікі Кангрэса ЗША, парламентаў Нямеччыны, Бэльгіі, Гішпаніі, Ірландыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Эстоніі, а таксама Еўрапарламента.

Апошнія навіны