BE RU EN

Беларуская біятланістка будзе выступаць за зборную Фінляндыі на Алімпіядзе-2022

  • 24.01.2022, 20:39

Настасся Кінунен выступала за Беларусь на Гульнях-2014.

Беларуска Настасся Кінунен выступіць на Алімпіядзе-2022 у Пекіне ў складзе каманды Фінляндыі.

Таксама ў спісе Мары Эдэр, Эрыка Яэнкяэ, Настасся Кінунен і Суві Мінкінен, Туомас Хар'юла, Олі Хіідэнсала, Хейкі Лайтынен і Тэра Сепяля, паведамляе IS.

Кінунен, у дзявоцтве Дубарэзава, другі раз у кар'еры возьме ўдзел у Алімпіядзе ў якасці біятланісткі. У Сочы-2014 Настасся выступала за Беларусь. У Ванкуверы-2010 спартоўка брала ўдзел у спаборніцтвах лыжніц.

Апошнія навіны