BE RU EN

Новы кіраўнік партыі Мэркель заклікаў Нямеччыну не блакаваць пастаўкі зброі Украіне

  • 24.01.2022, 20:07

Гэта неабходна для забеспячэння палітычнага мірнага парадку ў Еўропе.

Новы кіраўнік Хрысціянскай дэмакратычнай уніі (ХДУ) Нямеччыны Фрыдрых Мерц заклікаў урад не блакаваць пастаўкі абароннай зброі Украіне. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter.

"Нямеччына не павінна блакаваць падтрымку Украіны абарончай зброяй - не толькі праз адказнасць за нашу гісторыю, але і для забеспячэння палітычнага мірнага парадку ў Еўропе, які Расея таксама абавязалася выконваць", - заявіў ён.

ХДУ - найбуйнейшая апазіцыйная партыя Нямеччыны. З 2000-га да 2018 год яе ўзначальвала былая канцлерка Ангела Мэркель. Мерца абралі кіраўніком ХДУ 22 студзеня.

Апошнія навіны