BE RU EN

Расейскі рубель абрынуўся на пагрозе вайны

  • 24.01.2022, 16:14

Даляр перавысіў 79 расейскіх рублёў.

Курс даляра на Масбіржы перавысіў адзнаку 79 расейскіх рублёў. Для амерыканскай валюты гэта максімум з лістапада 2020 года, піша «Новая газета».

Кошт еўра ўзрос да 89 рублёў.

Апошні раз амерыканская валюта таргавалася такім жа коштам 7 красавіка мінулага года. Еўра дасягаў адзнакі 88 рублёў 14 студзеня гэтага года.

Індэкс Масбіржы таксама знізіўся на 4,7%. Страчваюць у кошце і акцыі буйных расейскіх кампаній: кошт каштоўных папер Ашчадбанка знізіўся на 4,8%, «Газпрома» - на 5,6%.

Галоўнай прычынай таго, што адбываецца, могуць быць геапалітычныя змены. Сёння раніцай стала вядома, што Дзярждэпартамент ЗША загадаў эвакуяваць сем'і амерыканскіх дыпламатаў з Украіны праз «пагрозу ваенных дзеянняў з боку Расеі». Больш за тое, NATO абвясціла аб павелічэнні сваёй прысутнасці на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

На думку аналітыкаў Расбанка, з якімі паразмаўляў РБК, расейскі рынак прадоўжыць і далей рэагаваць на геапалітычную напружанасць. Экспэрты мяркуюць, што ў такіх варунках курс даляра можа вагацца ў дыяпазоне 76,5-78 рублёў, еўра - 87-89 рублёў.

Апошнія навіны