BE RU EN

Што рабіць беларусам, калі ў банку не прымаюць да абмену даляры?

  • 24.01.2022, 14:51

Кожны банк устанаўлівае свае правілы вызначэння «прыдатнасці» замежных купюр.

- У банку мне адмовіліся абмяняць даляры ЗША на беларускія рублі, матывуючы гэта тым, што на згіне купюр ёсць палоскі (напэўна, яны з'явіліся ад доўгага ляжання ў партманэце ў складзеным выглядзе). Што цяпер рабіць? - пытаецца ў aif.by пенсіянерка з Шаркаўшчыны.

Звярніцеся ў іншы банк. Як растлумачылі ў кантакт-цэнтры «Беларусбанка», кожны банк устанаўлівае свае правілы вызначэння «прыдатнасці» замежных купюр у адпаведнасці з патрабаваннямі замежных дзяржаў або банкаў-пасярэднікаў.

Калі, на думку работніка банка, банкнота пашкоджаная, кліенту варта звярнуцца ў іншае аддзяленне або пракансультавацца праз тэлефон у кантакт-цэнтры кожнага банка: там падкажуць найбліжэйшыя аддзяленні, у якіх можна абмяняць купюру.

Пашкоджаную банкноту ў шэрагу выпадкаў можна замяніць на новую, але пры гэтым банкам нададзенае права спаганяць камісію за гэту паслугу (прыблізна 3-5% наміналу банкноты, але не ніжэй за вызначаную банкам суму).

Апошнія навіны