BE RU EN

У Фаніпалі кватэры засталіся без вады

  • 24.01.2022, 14:19

Ваду даводзіцца браць у цыстэрне.

У нядзелю, 23 студзеня, у кватэрах і прыватных дамах у Фаніпалі знікла вада. Выданне Fanipol.by паведамляе, што ўсё адбылося праз прарыў у сетцы гарадскога водаправода.

Паведамляецца, што камунальныя службы падалі ваду ў кватэры прыкладна а 22.00, аднак праз нізкі напор яна не даходзіць да кватэр на апошніх паверхах.

У панядзелак, 24 студзеня, некаторыя кватэры ўсё яшчэ застаюцца без вады. КУП «Маладзечнаводаканал» арганізавала падвоз вады, цыстэрну размясцілі ля гіпермаркета «Еўраопт» на вуліцы Зялёнай.

Апошнія навіны