BE RU EN

Улады наважылі замарозіць кошты шэрагу тавараў

  • 24.01.2022, 13:45

Рэжым не можа ўтаймаваць інфляцыю.

Чыноўнікі будуць стрымліваць кошты некаторай імпартнай гародніны і садавіны, а таксама асобных айчынных сыроў. Пра гэта паведамляе прэс-служба МАРГ. Zerkalo.io расказвае, за якія канкрэтна тавары ўзяліся ўлады.

За кошты якіх тавараў узяліся ўлады

У сакавіку паведамілі, што ў Беларусі ўводзяць асаблівую схему фармавання коштаў некаторых садавіны і агародніны — свежай капусты белакачаннай, цыбулі рэпчатай, буракоў, морквы, бульбы і яблык. У МАРГ удакладняюць, што размова пра тыя пазіцыі, якія да 1 студзеня гэтага года не ўвозіліся ў Беларусь. Таксама асаблівы парадак фармавання цэн увялі на айчынныя паўцвёрдыя і цвёрдыя сыры.

У МАРГ тлумачаць, што абмяжоўваюць адпускныя кошты імпарцёраў пералічанай гародніны і садавіны, а таксама адпускныя кошты вытворцаў сыроў цвёрдых і паўцвёрдых. Таксама ўлады ўстанавілі столь лімітавых максімальных аптовых і гандлёвых надбавак на гэтыя пазіцыі. У службе ўдакладняюць, што на гэтыя тавары распаўсюджваюцца абмежаванні, якія ў снежні мінулага года ўвялі для сацыяльна значных тавараў пастановай нумар 79.

Нагадаем, гэтым дакументам абмежавалі гранічную рэнтабельнасць для імпарцёраў і вытворцаў: яна не павінна перавышаць 10 адсоткаў ад рэнтабельнасці за студзень-лістапад 2021 года. Гэтай пастановай таксама зацвердзілі максімальныя надбаўкі імпарцёра, а таксама максімальныя аптовыя і гандлёвыя надбаўкі з улікам аптовай надбаўкі. Яны абмежаваныя ў інтэрвале 15-30% у залежнасці ад тавару.

Што да цвёрдых і паўцвёрдых сыроў, то ў пастанове ўдакладняецца, што абмежаванні ў коштах распаўсюджваюцца на сыры з каровінага малака сычужныя.

цвёрдыя і паўцвёрдыя вагавыя і фасаваныя (акрамя сыроў

звышцвёрдых, плаўленых, вэнджаных, з цвіллю, расольных, з дадаткамі, сырных

прадуктаў).

Чаму маглі ўвесці абмежаванні ў коштах

Дзяржрэгуляванне коштаў гародніны ўводзяць на фоне таго, што ў 2021 годзе яны апынуліся ў лідарах падаражання. Гэта акурат свежая белакачанная капуста, цыбуля рэпчатая, буракі, морква, бульба.

Неаднаразова ўзнімалася пытанне імклівага падаражання айчыннай агародніны. Аднак ураду дагэтуль не ўдаецца развязаць пытанне з імклівым ростам коштаў гародніны.

Што да сыру, то не выключана, што ўвядзенне дзяржрэгулявання яго кошту можа быць звязанае з ростам яго імпарту з Расеі, а таксама з уведзенымі контрсанкцыямі Менскам супраць заходніх краін. Нагадаем, улады ўвялі абмежаванні на ўвоз у нашу краіну, у тым ліку малака і малочных прадуктаў. Сыры былі адной з асноўных пазіцый, якія мы імпартавалі з малочнай прадукцыі.

Апошнія навіны