BE RU EN

Дзярждэп ЗША папярэдзіў лукашысцкіх дыпламатаў

  • 24.01.2022, 12:40

Рэжым могуць чакаць жорсткія санкцыі.

Лукашэнка заявіў, што Дзярждэп ЗША папярэдзіў беларускіх дыпламатаў аб магчымых наступствах нарошчвання прысутнасці расейскіх войскаў у Беларусі:

- Даслоўна ўчора мяне давялі пагрозлівую пазіцыю Дзярждэпа ЗША. Прыехалі да нашых дыпламатаў у Нью-Ёрку і пагражаюць нам: ды калі вы дазволіце Пуціну і Расеі, дазволіце гэта, то мы ўвядзём санкцыі. Калі вы гэтую ядзерную зброю вернеце ў Беларусь, будзе тое і гэта, - сказаў узурпатар.

Адзначым, што раней Дзярждэп ЗША заявіў, што Расея можа размясціць свае ядзерныя сілы ў Беларусі.

Апошнія навіны