BE RU EN

Мігранты камянямі закідалі аўто польскіх памежнікаў

  • 24.01.2022, 11:42

На тэрыторыю Польшчы перайшлі трое грамадзян Ганы.

У нядзелю, 23 студзеня, з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі патрапіць 20 чалавек, паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў.

На адцінку каля Чарэмхі група мігрантаў штурмавала мяжу пры падтрымцы беларускіх памежнікаў. Яны кідалі камянямі ў польскія патрулі, пашкодзілі аўто польскіх памежнікаў.

На тэрыторыю Польшчы перайшлі трое грамадзян Ганы, іх затрымалі.

Апошнія навіны