BE RU EN

У Менску таксіст на Volkswagen рэзнуўся ў мікрааўтобус

  • 24.01.2022, 9:13

Кіроўца таксі выехаў на чырвонае святло.

У Менску на скрыжаванні вуліцы Кашавога з Партызанскім праспектам сутыкнуліся таксі і Mercedes, паведамляе МУС.

ДТЗ адбылося 23 студзеня а 21.20. Кіроўца таксі ехаў па вуліцы Кашавога ў напрамку вуліцы Ванеева. На скрыжаванне з Партызанскім праспектам ён выехаў на чырвонае святло і сутыкнуўся з мікрааўтобусам Mercedes.

У аварыі пацярпеў таксіст. Медыкі забралі яго ў лякарню. Паводле факту ДТЗ праводзіцца праверка, устанаўліваюцца акалічнасці здарэння.

Апошнія навіны