BE RU EN

Кулеба: Украінцы дзесяцігоддзямі будуць памятаць пазіцыю Нямеччыны што да зброі

  • 23.01.2022, 18:03

Кіраўнік МЗС Украіны назваў права Кіева абараняцца - натуральным.

Міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба выказаў расчараванне ў сувязі з адмовай урада Нямеччыны пастаўляць Украіне зброю.

Як паведамляе "Еўрапейская праўда", пра гэта ён сказаў выданню Welt am Sonntag.

"Мы расчараваныя працягам адмовы Нямеччыны даць дазвол на пастаўку абарончай зброі Украіне, асабліва ў цяперашняй сітуацыі", – заявіў Кулеба.

Федэральны ўрад Нямеччыны мерыцца пільнавацца сваёй пазіцыі не даваць зброю ў абшары, дзе трываюць канфлікты, падкрэслівае выданне. Акрамя таго, Бэрлін не хоча пагаджацца на пастаўку былых запасаў бундэсвера з Эстоніі ва Украіну.

"Адмова Нямеччыны ў гэтым пытанні таксама расчароўвае ўкраінскую грамадскасць. На жаль, украінцы будуць памятаць гэта дзесяцігоддзямі, і гэта вельмі сумна для мяне як для міністра замежных спраў. Я б хацеў, каб наша партнёрства квітнела, і каб людзі адчувалі сяброўскія і цёплыя пачуцці адзін да аднаго", - дадаў Кулеба.

Ён сказаў, што з павагай ставіцца да нямецкіх спасылак на мінуўшчыну, якія тлумачаць палітыку што да экспарце зброі, але не можа з гэтым пагадзіцца.

"Украіна панесла вялікія страты і разбурэнні ў Другой сусветнай вайне. Цяпер, калі мы зноў пакутуем і нам пагражаюць, адзіная правільная палітыка - дазволіць нам абараняцца", - адзначыў міністр.

"Чым мацнейшая цяпер Украіна, тым ніжэйшая рызыка чарговага ваеннага канфлікту з Расеяй. Проста таму, што Пуцін не пачне новую атаку супраць Украіны, ведаючы, што цана будзе занадта высокай", - дадаў ён.

Апошнія навіны