BE RU EN

Стала вядома, колькі палітычных уцекачоў з Беларусі прыняла Польшча

  • 23.01.2022, 16:33

Варшава заявіла, што ніколі не адмовіцца ад прыёму тых, каму пагражае рэальная небяспека.

Кіраўнік польскага МУС Марыюш Камінскі расказаў, колькі палітычных бежанцаў з Беларусі прыняла ягоная краіна з 2020 года. Гэта 15 тысяч чалавек.

Прадстаўнік Польшчы падкрэсліў фундаментальную розніцу паміж мігрантамі і бежанцамі: «Польшча ніколі не адмовіцца прыняць бежанца - чалавека, які вымушаны пакінуць сваю краіну паводле палітычных прычын, баючыся за сваё здароўе і жыццё».

Варта адзначыць, што вялізная колькасць беларусаў прыехала ў Польшчу па нацыянальных візах.

Апошнія навіны