BE RU EN

Жыхары Забайкалля атачылі адміністрацыю пасля таго, як зграя сабак загрызла сямігадовую дзяўчынку

  • 23.01.2022, 11:31

Абураныя расейцы выйшлі на стыхійны мітынг.

У расейскім Забайкаллі на сямігадовую дзяўчынку напала зграя бадзяжных сабак. Пра гэта распавёў старэйшы памочнік кіраўніка следчага ўпраўлення СК Расеі па рэгіёне Ягор Маркаў.

СК Расеі распачаў справу пасля таго, як у забайкальскім сяле Домна Чыцінскага раёна на сямігадовую дзяўчынку напалі бяздомныя сабакі і загрызлі яе да смерці. Пра гэта гаворыцца на сайце ведамства. «Газета Вечорка» піша, што каля мясцовай адміністрацыі ў сувязі з тым, што адбылося, сабраліся амаль сто чалавек.

Справа распачатая паводле артыкула аб халатнасці, што прывяла праз неасцярожнасць да смерці чалавека (ч. 2 арт. 293 КК). У СК удакладнілі, што паведамленне аб знікненні дзяўчынкі паступіла сёння а 17 гадзіне. Праз паўгадзіны пасля гэтага яе цела са слядамі нападу жывёл знайшлі на адной з пустак.

Да прысутных ля адміністрацыі Домны выйшаў губернатар Забайкалля Аляксандр Восіпаў. Ён паабяцаў заняцца тым, каб прыбраць сабак з вуліц сяла. «Мы разбяромся, што можна зрабіць, каб засцерагчы жыцці людзей, у першую чаргу дзяцей. І пастараемся максімальна дапамагчы сям'і. Вядома, нічога не зможа папоўніць страту дзіцяці», - заявіў губернатар у інстаграме. Пры гэтым кіраўнік Дзяржаўнай ветэрынарнай службы Забайкалля Андрэй Лім сцвярджаў, што дзяўчынку загрызлі не бадзяжныя сабакі, а гаспадарскія.

У сярэдзіне лістапада мінулага года ў ХМАА распачалі крымінальную справу пасля таго, як зграя бадзяжных сабак загрызла 43-гадовую жанчыну. У снежні ў Якуцку загінула дацэнт Паўночна-Усходняга фэдэральнага ўніверсітэту Сардана Сляпцова — яе таксама атакавалі бяздомныя сабакі.

Апошнія навіны