BE RU EN

Кулеба: Расея ўжо ніколі не захопіць Украіну нечакана

  • 22.01.2022, 20:53

Кіраўнік МЗС заявіў, што Украіна ўнутрана стала мацнейшай.

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў, што Расеі не атрымаецца нечакана захапіць краіну, як гэта ўжо было ў мінулым, піша zn.ua.

«Я афіцыйна вам пацвярджаю, што Украіна не плануе ніякіх наступальных аперацый. Ні на Данбасе, ні на тэрыторыі Расеі, ні дзе б там ні было. Мы прыхільнікі дыпламатычнага ўрэгулявання», - заявіў кіраўнік МЗС Украіны.

Са слоў Кулебы, РФ ніколі ўжо не захопіць Украіну нечакана ў момант яе самай слабасці, як гэта было ў 2014 годзе.

Міністр падкрэсліў, што краіна ўнутрана стала мацнейшай, і ў гэтым дапамаглі міжнародныя партнёры.

«Мы ніколі не дазволім Расеі зрабіць тое, што яна рабіла з намі ў мінулым», - дадаў Кулеба.

Апошнія навіны