BE RU EN

Помнік Назарбаеву, які разбурылі пратэстоўцы, аднаўляць не плануюць

  • 22.01.2022, 17:01

На цэнтральнай плошчы горада Талдыкаргана застаўся толькі манумент з граніту.

Разбураны ў Талдыкаргане помнік экс-прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву аднаўляць пакуль не плануюць.

Помнік быў знесены 5 студзеня падчас пратэстаў. Статуя пры падзенні раскалолася на некалькі частак. На цэнтральнай плошчы горада помнік Назарбаеву прастаяў амаль пяць гадоў і быў разбураны мясцовымі жыхарамі. Адміністрацыя горада наважыла яго не аднаўляць, паведамляе orda_kz.

Цяпер на цэнтральнай плошчы застаўся толькі манумент з граніту.

Апошнія навіны