BE RU EN

Расейскія вайскоўцы трапілі ў аварыю пад Рэчыцай?

  • 22.01.2022, 12:14

Сутыкнуліся вайсковая тэхніка, некалькі легкавых і грузавых аўтамабіляў.

Пад Рэчыцай адбылося ДТЗ з удзелам ваеннай тэхнікі.

Аварыя здарылася ўвечары 21 студзеня на рэчыцкай трасе недалёка ад моста праз Днепр, паведамляе паблік Вконтакте «НЗ Гомель».

Сутыкнуліся вайсковая тэхніка, некалькі легкавых і грузавых аўтамабіляў. На месцы працавалі ратавальнікі. Падрабязнасці аварыі пакуль невядомыя.

Нагадаем, што паводле звестак Conflict Intelligence Team (CIT), Расея масава перакідвае сваіх вайскоўцаў на поўдзень Гомельскай вобласці Беларусі. Пад Рэчыцай створаны расейскі ваенны лагер , у раёне Мазыра і Калінкавічаў Расея стварае брыгады для кіравання значнай групоўкай войскаў.

Апошнія навіны