Працоўныя бягуць з гомельскіх заводаў
- 22.01.2022, 10:05
А тым, хто застаўся, плацяць капейкі.
Нястача кадраў на чатырох прадпрыемствах у Гомелі складае амаль 700 чалавек. Гэта толькі тыя пазіцыі, якія апублікавалі на кірмашы вакансій, паведамляе тэлеграм-канал БАП (БОР).
На праблемны «Гомсельмаш» патрабуецца 236 супрацоўнікаў. Некаторыя заробкі на заводзе могуць здзівіць. Вось некаторыя вакансіі:
машыніст крана (кранаўшчык) – 550 BYN;
слесар механазборачных працаў – 500 BYN;
разьбяр металу на нажніцах і прэсах – 800 BYN;
свідравальнік – 900 BYN.
На швачнай фабрыцы «Камінтэрн» прапануюць 93 вакансіі, аднак заробкі тут тыя самыя – 500 BYN.
швачка (50 вакансій) – 524–570 BYN;
слесар-рамонтнік (6) – 546 BYN;
тэрмааддзелачнік швачных вырабаў (20) – 656 BYN.
Заробкі на ААТ «СтанкаГомель», дзе шукаюць 40 працоўных, вар'іруюцца ад 420 да 1200 BYN.