BE RU EN

У Польшчы перакулілася беларуская фура

  • 21.01.2022, 20:16

Фотафакт.

Фура з беларускімі рэгістрацыйнымі знакамі перакулілася ў Польшчы. Пра гэта Zerkalo.io распавялі чытачы.

Здарэнне адбылося ўдзень 21 студзеня недалёка ад Беластока. Са слоў відавочцаў, кіроўца вялікагрузу не ўлічыў умовы надвор'я і стан праезнай часткі, у выніку чаго выехаў за межы дарогі, дзе фура перакулілася.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца ў аварыі не пацярпеў.

Апошнія навіны