BE RU EN

У Беларусь прыбудзе 200 эшалонаў з расейскімі вайскоўцамі і тэхнікай

  • 21.01.2022, 19:44

30 эшалонаў ужо прыбылі.

Telegram-канал беларускіх чыгуначнікаў belzhd_live паведамляе, што ў Беларусь плануецца накіраваць вялікую колькасць вайсковых эшалонаў з расейскай тэхнікай і вайскоўцамі - у шмат разоў больш, чым падчас вучэнняў «Захад-2021».

Як сцвярджае belzhd_live, у адпаведнасці з распрацаваным графікам руху вайсковых эшалонаў, агульная колькасць саставаў, што прыбудзе ў Беларусь – 200. Гэтая вялікая лічба, адзначае Telegram-канал: напрыклад, падчас вучэнняў «Захад-2021» у Беларусь прыбылі толькі 29 эшалонаў.

Паводле інфармацыі belzhd_live, з 16 да 21 студзеня на тэрыторыю Беларусь для ўдзелу ў манеўрах «Саюзная рашучасць» ужо прыбылі 33 вайсковыя эшалоны з Расеі.

Сярэдняя колькасць вагонаў у эшалонах - 50, у тым ліку пасажырскія вагоны, крытыя вагоны (разам з пазнакай ВМ - выбуховыя матэрыялы 1 класа небяспекі і крытыя вагоны, пераабсталяваныя пад перавоз людзей), платформы для перавозу тэхнікі і вагоны прыкрыцця.

Апошнія навіны