BE RU EN

У Індыі нарадзіўся малы з васьмю канечнасцямі

  • 21.01.2022, 19:26

Мясцовыя жыхары называюць нованароджанага ўвасабленнем Брахмы.

У індыйскай бальніцы Садар 17 студзеня нарадзілася дзіця з васьмю канечнасцямі. Адпаведнае відэа гледачам паказаў тэлеканал Citi India News у YouTube.

Паводле звестак Daily Star, медыкі тлумачаць дзве лішнія рукі і нагі ўскладненнямі падчас цяжарнасці, а мясцовыя жыхары называюць «увасабленнем Бога». А менавіта - Брахмы, які намаляваны з васьмю канечнасцямі і шануецца ў індуізме, як творчая сіла і стваральнік сусвету.

Пакуль невядома пра далейшы лёс малога, пол якога не паведамляецца. Між іншым, бацькі не ўдакладнілі, ці плануюць хірургічным шляхам выдаляць канечнасці дзіцяці.

Апошнія навіны