BE RU EN

Стала вядома, адкуль нафта трапляла ў раку Лошыцу

  • 21.01.2022, 18:25

За апошнія паўгода раку некалькі разоў ратавалі ад масляністых плям.

За апошнія паўгода раку Лошыцу некалькі разоў ратавалі ад масляністых плям. Знайшоўся вінаваты: сцёкавыя воды, забруджаныя нафтавымі адходамі, траплялі ў прыроду з труб «Гаррамліўнесцёку». Шкода навакольнаму асяроддзю - амаль пяць тысяч рублёў, піша «Онлайнер».

У жніўні і лістападзе 2020-га на рацэ Лошыцы плавалі нафтавыя плямы. Каб яны не расцякаліся, ратавальнікам даводзілася ўстанаўліваць спецыяльныя бонавыя загароды. Плямы заўважалі паблізу жылога дома ў завулку 1-шы Трубны.

Была праверка пракуратуры. Выявілася, што ў раку траплялі сцёкавыя воды, забруджаныя нафтавымі адкідамі - з ліўнесцёку на балансе ДП «Гаррамліўнесцёк».

Шкода прыродзе — больш за 4,9 тысячы рублёў, яе ўжо поўнасцю кампенсавалі.

Прадпрыемству выпісалі штрафы (паводле ч. 3 арт. 16.35 КоАП, парушэнне ўмоў спецыяльнага водакарыстання). Іх сума - 1920 і 2240 рублёў (60 і 70 базавых велічынь).

Апошнія навіны