BE RU EN

Мігранты штурмавалі польскую мяжу па лёдзе замерзлага возера Вензавец

  • 21.01.2022, 15:20

З боку Беларусі было здзейснена 56 спроб нелегальнага пераходу.

Мігранты прадаўжаюць спрабаваць нелегальна перайсці праз беларуска-польскую мяжу

За мінулы дзень польскія памежнікі зафіксавалі 56 такіх спроб:

13 грамадзян Ірака спрабавалі патрапіць у Польшчу, перайшоўшы замерзлае возера Вензавец, якое акурат знаходзіцца на мяжы.

Ля пагранпункта Чарэмшы група з 49 агрэсіўна настроеных грамадзян Ірака, Турцыі, Шры-Ланкі, Емена і Сірыі спрабавала прарвацца праз мяжу сілай, паведамляе польская памежная служба.

Апошнія навіны