BE RU EN

Расія пачала перакідку С-400 «Трыумф» у Беларусь

  • 21.01.2022, 11:09

Два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў накіраваныя з Хабараўскага краю.

Два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400 «Трыумф» пачалі перадыслакацыю ў Беларусь, дзе заступяць на навучальнае баявое дзяжурства ў рамках праверкі сіл рэагавання саюзнай дзяржавы, паведамілі ў Мінабароны Расеі, піша ТАСС.

«Два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400 «Трыумф» аб'яднання ВПС і СПА Усходняй вайсковай акругі, задзейнічаныя ў праверцы сіл рэагавання саюзнай дзяржавы, здзейснілі марш на станцыю пагрузкі ў Хабараўскам краі. …> Падраздзяленні СПА зробяць марш камбінаваным спосабам на чыгуначным транспарце і сваім ходам на незнаёмыя палігоны Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі міністэрства, пасля прыбыцця да месцаў выканання навучальных задач расейскія вайскоўцы абсталююць пазіцыі і«заступяць на вучэбнае баявое дзяжурства СПА ў складзе адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА Беларусі і Расеі».

Апошнія навіны