BE RU EN

У Бабруйску мужчына напаў на працаўніка пракуратуры

  • 21.01.2022, 10:16

34-гадовы бабруец пазнаў у тралейбусе пракурора і выказаў таму, што пра яго думае.

18 студзеня на адным з прыпынкаў грамадскага транспарту паміж двума мужчынамі завязалася бойка.

Як высветлілася, 34-гадовы бабруец пазнаў ў тралейбусе пракурора і выказаў таму, што пра яго думае. На прыпынку ён выйшаў следам за аб'ектам сваёй непрыязнасці і выбіў тэчку ў яго з рук, пасля чаго «стаў нападаць». Мужчыну затрымалі супрацоўнікі аховы, паведамляе komkur.info.

Апошнія навіны