BE RU EN

Лукашэнка прызначыў дату «рэферэндуму» змены Канстытуцыі

  • 20.01.2022, 21:28

«Рэферэндум» пройдзе 27 лютага.

«Рэферэндум» унясення змяненняў у Канстытуцыю Беларусі прызначаны на 27 лютага. Самазванец Лукашэнка ў чацвер падпісаў адпаведны ўказ.

У бюлетэні для галасавання будзе толькі адно пытанне: «Ці прымаеце Вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?».

Пастанова, прынятая на «рэферэндуме», набудзе моц праз дзесяць дзён пасля афіцыйнага апублікавання вынікаў. Згодна з выбарчым кодэксам рэспублікі, датай прыняцця пастановы рэферэндумам лічыцца дзень яго правядзення.

«Цэнтральнай камісіі выбараў і правядзення рэспубліканскіх рэферэндумаў даручана арганізаваць правядзенне «рэферэндуму», забяспечыць падвядзенне яго вынікаў і ажыццяўляць кантроль за выкананнем заканадаўства ў адпаведнай сферы», — зазначаецца ў паведамленні.

Апошнія навіны