BE RU EN

Лукашэнку спадабалася «моцная энэргетыка» Алегравай

  • 20.01.2022, 21:10

Знаток расейскай папсы павіншаваў спявачку з юбілеем.

«Дзякуючы яркай манеры выканання, моцнай энэргетыцы і непаўторнаму абаянню вы здабылі сэрцы прыхільнікаў ва ўсім свеце», — заявіў 20 студзеня Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні расейскай спявачцы Ірыне Алегравай з юбілеем.

На думку ўзурпатара, у Беларусі Алеграву «ведаюць і любяць як таленавітую і шчырую артыстку, самаахвярна адданую мастацтву», паведаміла прэс-служба самазванца.

«Ваша творчасць, блізкая і зразумелая слухачам розных пакаленняў, карыстаецца заслужанай папулярнасцю, садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж нашымі народамі», — заявіў знаток творчасці.

Апошнія навіны